Гінекалагічнае крэсла
Гінекалагічнае крэсла КГ-9701
Бюро заказаў (электратэхнічная прадукцыя)+375 (232) 33-31-04+375 (232) 33-32-05
Дакументы для загрузкі
Апісанне
Крэсла прызначана для размяшчэння пацыента падчас гінекалагічных і ўралагічных абследаванняў, розных працэдур, малых хірургічных умяшанняў і абортаў.
Крэсла ўкамплектавана:
- паваротным столікам для размяшчэння інструментаў і прылад;
- высоўным латком;
- дзвюма бакавымі ручкамі для зручнага размяшчэння пацыента ў крэсле;
- двума падкаленнымі ўпорамі;
- прыступкай для пасадкі пацыента на крэсла.
Сядзенне і спінка — мяккія элементы з абіўкай са штучнай скуры. Патрэбнае становішча сядзення і кут нахілу спінкі задаюцца і рэгулююцца ступеньчата; спінка з дапамогай механізмаў «Rastomat», сядзенне — з дапамогай узмоцненага ўпора.
Пры неабходнасці (каб павялічыць шырыню сядзення) бакавыя ручкі можна апусціць у ніжняе становішча або зняць.
Падкаленные ўпоры рэгулююцца па вышыні і паварочваюцца вакол вертыкальнай восі.
Матэрыялы, якія выкарыстоўваюцца пры вырабе крэсла, устойлівыя да апрацоўкі ўсімі відамі дэзінфіцыруючых і мыйных раствораў.
Крэсла мае сучасны дызайн і абіўку розных колераў.
Гінекалагічнае крэсла КГ-9701 неабходнае ў жаночых кансультацыях, гінекалагічных кабінетах і радзільных дамах.
Тэхнічныя характарыстыкі
Габарытныя памеры крэсла:
- Даўжыня (спінка раскладзена) — 1554 мм
- Шырыня (без століка, з улікам падкаленных упораў) — 970 мм
- Вышыня (спінка паднята) — 1635 мм
- Шырыня сядзення — 580 мм
- Вышыня ад падлогі да сядзення — 880 мм
- Маса — не больш за 60 кг
- Максімальная нагрузка — 140 кг
- Кут рэгулявання спінкі — ад 0 да 70 градусаў да вертыкалі
- Кут рэгулявання сядзення — ад 0 да 20 градусаў да гарызанталі
Технічныя характарыстыкі
Кантакты
Калі ў Вас узніклі пытанні, то Вы можаце скарыстацца наступнымі кантактамі:
Бюро заказаў (электратэхнічная прадукцыя)
Гарантыйная служба і аддзел якасці