Вакуумныя выключальнікі ВВ/РТН
Вакуумны выключальнік ВВ/РТН 10 кВ
- 50 Гц
Бюро заказаў (электратэхнічная прадукцыя)+375 (232) 33-31-04+375 (232) 33-32-05
Апісанне
Вакуумны выключальнік серыі ВВ/РТН-10 трохполюснага выканання са спружынным прывадам прызначаны для камутацыі току ў сетках трохфазнага пераменнага току частатой 50 Гц з намінальным напружаннем не больш за 10 кВ з ізаляванай або кампенсаванай нейтраллю. Выключальнік забяспечвае аператыўную камутацыю спажыўцоў электраэнергіі ў нармальных і аварыйных рэжымах з намінальным токам нагрузкі да 1600 А і токамі кароткага замыкання да 31,5 кА.
Выключальнік прызначаны для выкарыстання ў металічных абалонках камплектных размеркавальных прылад (КРУ) унутранай устаноўкі, якія размяшчаюцца ў памяшканнях катэгорыі размяшчэння 3 паводле ГОСТ 15150-69, з ніжнім рабочым значэннем тэмпературы паветра пры эксплуатацыі мінус 25°С.
АГУЛЬНЫЯ ЗВЕСТКІ
Выключальнікі пастаўляюцца ў двух выкананнях:
- для эксплуатацыі ў стацыянарным выкананні
- для эксплуатацыі ў выкатным выкананні з кантактамі тыпу «цюльпан» на выкатной касеце.
Выключальнік прызначаны для выканання наступных аперацый:
- дыстанцыйнае аператыўнае ўключэнне і адключэнне;
- ручное неаператыўнае ўключэнне і адключэнне;
- аўтаматычнае паўторнае ўключэнне (выкананне нармаваных цыклаў) паводле ГОСТ 687-78 і ГОСТ Р 52565-2006 (пры пастаўцы ў РФ) «О‑0,3с‑ВО», «О-0,3с-ВО-180с-ВО» і «О-0,3с-ВО-20с-ВО»;
- адключэнне і ўключэнне намінальных токаў;
- аўтаматычнае адключэнне і ўключэнне токаў кароткага замыкання.
Уключэнне і адключэнне выключальніка ажыццяўляецца за кошт назапашанай энергіі ўключальнай і адключальнай спружын.
Кантакты
Калі ў Вас узніклі пытанні, то Вы можаце скарыстацца наступнымі кантактамі:
Бюро заказаў (электратэхнічная прадукцыя)
Гарантыйная служба і аддзел якасці